Сустрэча з інспектарам

21.11.2018

21 лістапада адбылася сустрэча вучняў 8-9 класаў з участковым інспектарам ІСН Пухавіцкага РАУС Шаўманам М.М. Міхаіл Мікалаевіч падчас прафілактычнай гутаркі звярнуў увагу непаўналетніх на адказнасць перад законам за здзяйсненне супрацьпраўных дзеянняў, у тым ліку правапарушэнняў і злачынстваў. Давёў да ведама вучняў меры спагнання ў выпадку парушэння законаў. Адказаў на пытанні падлеткаў.