История, традиции, достижения учреждения образования

Гісторыя школы

1863 год у Дукоры адчынена першая земская школа, так званае народнае вучылішча. Заняткі пачыналіся з 1 кастрычніка. У школе тады займалася 28 хлопчыкаў.  

1866 год – “міністэрская” (пачатковая) школа.

1884 год – працавала яўрэйская школа.

1887 год 2 земскія народныя вучылішчы (жаночае 40 дзяўчынак i мужчынскае 65 хлопчыкаў ), царкоўна-прыходская школа. Настаўнікамі працавалі Лявон Максімавіч i Надзея Сцяпанаўна Астапені.

Закон божы вёў Рыгор Шыманоўскі.

1903 год – Дукорскія народныя вучылішчы ператвораны ў 2-х класныя вучылішчы Міністэрства народнай асветы.

1905 год пачатковыя школы давалі самыя элементарныя веды па арыфметыцы, чытанні i мове. Закон божы быў галоўнай навукай. Будынкі школ мелі непрыстойны выгляд, у іх было самаробнае абсталяванне, адсутнічалі самыя неабходныя дапаможнікі.

1918 год – адчыніла дзверы вышэйшае пачатковае вучылішча.

1924 год – былі створаны хаты-чытальні – пункты па ліквідацыі непісьменнасці.

1925 год – працуе рабфак, які рыхтуе юнакоў і дзяўчат для паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы.

1926 год – дзейнічала сямігадовая школа з сельскагаспадарчым ухілам, у якой працавала 11 настаўнікаў. У тым жа годзе гэту школу скончыў У.Е.Лабанок, які пазней стаў беларускім дзяржаўным дзеячом, Героем Савецкага Саюза. Пры школе былі створаны бібліятэка, якая налічвала каля 1000 кніг, пункт па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых, працавалі клуб, чытальня.

1928 год – адкрыўся рабфак з сельскагаспадарчым ухілам. Ён рыхтаваў навучэнцаў для Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі. Школе спатрэбіўся інтэрнат. За адно лета дукорцы абсталявалі ў былым палацы двухпавярховы інтэрнат. Займаліся ў дзве змены: у першую – школа, у другую – рабфак. Дырэктарам школы быў Апацёнак, а рабфака – Драб.

1937 год – школа пачала развівацца ў поўную сярэднюю.

1939-1940 год – адбыўся першы выпуск сярэдняй школы. Чатыры выпускнікі атрымалі атэстаты сталасці з адзнакаю.

1940-1941 год – у школе два выпускныя класы (50 чалавек). Драмгурткоўцы падрыхтавалі п’есу “Назар Стадоля”. На спектаклі прысутнічала журы з прадстаўнікоў Рэспубліканскага дома народнай творчасці. Школьны драматычны калектыў атрымаў Дыплом 1-й ступені і ўзнагароду – паездку ў Маскву, на ВДНГ.

1941 год – нямецка-фашысцкія акупанты спрабавалі адкрыць у Дукоры школу, але адбыўся адзін кур’ёз: у першы ж дзень заняткаў вучні разбегліся.

1944 год – будынак школы (помнік архітэктуры 2-ой паловы 19 ст.) быў узарваны.

1944-1961 гады – пад школу адведзены 9 прыстасаваных памяшканняў.

Пасля вызвалення роднай вёскі Шычко Павел Мікітавіч  быў прызначаны дырэктарам Дукорскай школы і дырэктарам Дукорскага дзіцячага дома. У 1947 годзе Паўлу Мікітавічу было прысвоена званне Заслужанага настаўніка БССР. Шамак Міхаіл Аляксандравіч стаў дырэктарам школы ў 1947 годзе.

1961-1965 гады – быў пабудаваны тыповы будынак школы на 640 вучняў з кабінетамі і спартыўнай залай. Дырэктарам школы ў гэты час працаваў Коханаў Мікалай Лаўрэнцьевіч. Менавіта ў гэты час школа адзначала свой стогадовы юбілей. У 60-ыя гады 20 стагоддзя настаўнікі

В. М. Свістун і М. П.  Страх стварылі музей, экспанаты якога пазней ляглі ў аснову экспазіцыі раённага музея.

1990-2016 гады – школу ўзначальваў Панюшэнка Мікалай Уладзіміравіч.

1992 год – у школе пачала працаваць садавая група з дваццаццю выхаванцамі, у той жа час школа была перайменавана ў Дукорскую сярэднюю школу-сад.  

2005 год школа змяніла назву – Дукорская дзяржаўная агульнаадукацыйная дзіцячы сад сярэдняя школа.  

2011-2012 год – перайменавана ў ДУА “Дукорскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа”

2016-2019 гады дырэктар Гацман Святлана Міхайлаўна.

З 27 жніўня 2019 года дырэктар Мацуганава Валянціна Анатольеўна.

У розныя гады нашу школу закончылі вучні, якія сталі знакамітымі. Гэта А.Р.Чарвякоў, В.С.Гарбацэвіч, У.Е.Лабанок, Т.А. Бондарчык, М.А.Жыдовіч, А.А.Пісарык, А.А.Бурак, А.А.Хазянін, Г.В.Лявіцкая, У.В.Шахоцька, У.М.Страх, У.В.Сарнацкі, У.Р.Сяменчык, М.М.Гурын.

Сёння ў дашкольнай групе ДУА “Дукорскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа” 27  выхаванцаў,  у школе займаюцца 90 навучэнцаў з Дукоры  і навакольных вёсак. Заняткі праводзяцца ў адну змену, але на гэтым школьнае жыццё не спыняецца. Другая палова дня прысвечана факультатыўным і спартыўным заняткам, працы ў аб’яднаннях па інтарэсах. Вучні наведваюць факультатыўныя заняткі гуманітарнага, прыродазнаўча-матэматычнага, творчага накірункаў, заняткі па фарміраванні беражлівых адносін і здаровага ладу жыцця. Работа ў аб’яднаннях па інтарэсах дае магчымасць дзецям выбраць заняткі, якія іх цікавяць: наведаць спартыўныя секцыі валейбола, бокса, шахмат, настольнага тэніса; заняткі па выяўленчаму, дэкаратыўна-прыкладному мастацтву, музейнай справе, інфарматыцы. Навучэнцы з’яўляюцца пастаяннымі ўдзельнікамі  навукова-практычных канферэнцый, прадметных алімпіяд, інтэлектуальных і творчых конкурсаў розных накірункаў.

Працуюць у школе 22 настаўнікі, амаль усе з вышэйшай і першай кваліфікацыйнай катэгорыяй. Прыемна адзначыць, што тры педагогі – выпускнікі школы розных гадоў. Дзейнічае 2 метадычныя аб’яднанні настаўнікаў-прадметнікаў, метадычнае аб’яднанне класных кіраўнікоў. У навучальнай установе для атрымання якаснай адукацыі працуюць высокакваліфікаваныя педагогі і маецца нядрэнная матэрыяльная база. Гэта – 13 вучэбных кабінетаў, спартыўная, трэнажорная залы, сталовая, музейны пакой, бібліятэка, гульнявыя, спальні для дашкольнікаў, стадыён, дзіцячыя спартыўныя пляцоўкі, кабінет інфарматыкі з сучасным абсталяваннем, майстэрні.

Дзейнасць установы скіравана на стварэнне спрыяльных умоў для ўсебаковага развіцця асобы з улікам індывідуальных здольнасцей, схільнасцей і адукацыйных запытаў.

Мяняецца час. Адно пакаленне змяняе другое, але школа застаецца родным домам для тых, хто вучыўся, вучыцца і вучыць. Кожны, хто завітаў сюды, набывае веру ў свае справы, упэўненасць у будучым, адчувае далучанасць да гісторыі школы і з’яўляецца яе стваральнікам.

свернуть

Конкурс работ исследовательского характера учащихся

13.04.2024

Конкурс работ исследовательского характера учащихся – это традиционное районное мероприятие, которое предоставляет уникальную возможность изучать и исследовать новые, выходящие за рамки школьной программы, вопросы.
С самого утра гости, члены жюри, участники и их наставники собрались в актовом зале, где было организовано торжественное открытие конкурса учащимися ГУО «Марьиногорская гимназия».
После открытия все разошлись по секциям. Ребята представили свои исследования, которые они проводили в течение года, открывая для себя новые знания, получая умения анализировать, сравнивать, обобщать. 

Дукорскую среднюю школу в секции "История. Краеведение" представляла учащаяся 5 класса Ивойлова Дарья (учитель Круковская Наталья Константиновна) с работой "Два столетия дарит радость и освещает путь (история иконы Божией матери "Дукорская")".
Работа Дарьи на конкурсе заняла 1 место. Поздравляем с победой!!!
Это ещё одно открытие в исследовании малой Родины!

свернуть

Поздравляем победителей II этапа республиканской олимпиады

19.11.2023

Подводим итоги II этапа республиканской олимпиады:  
 ✅ диплом I степени у Афониной Софии по белорусскому языку в 9 классе
✅ диплом III степени у Яхновец Ксении по химии в 9 классе.
Поздравляем наших учащихся и педагогов Круковскую Наталью Константиновну и Гуминскую Светлану Петровну! Так держать! Гордимся вашими результатами❗️

свернуть

Подведены окончательные итоги Республиканской онлайн-викторины "Я - гражданин Республики Беларусь!"

13.11.2023

👏👏👏 Позравляем наших победителей:
Столяров Елисей (5 класс) - диплом 2 степени,
Малахова Валерия (8 класс) - диплом 2 степени,
Исаченко Владимир (8 класс) - диплом 3 степени,
Пахомов Даниил (8 класс) - диплом 3 степени,
Столярова Дарья (9 класс) - диплом 1 степени,
Акулич Юлия (9 класс) - диплом 2 степени,
Сенчук Мария (9 класс) - диплом 3 степени,
Адияманян Милена (10 класс) - диплом 2 степени,
Немогай Тихон (11 класс) - диплом 2 степени,
Хвостова Екатерина (11 класс) - диплом 2 степени,
Данилюк Александра (11 класс) - диплом 3 степени 

свернуть

Районный этап областного конкурса "Пионерская прокачка"

20.05.2023

Сегодня, 20 мая в РЦК г. Марьина Горка прошёл районный этап областного конкурса "Пионерская прокачка". 

Пионерскую дружину им. Сергея Капского представляла учащаяся 8 класса Сенчук Мария. Интересные видеовизитка, презентация проекта "Полезное лето", Mind-стрим с вопросами, игра с аудиторией – со всеми этими испытаниями Мария успешно справилась. Поздравляем с дипломом 3-ей степени и желаем удачи и не менее ярких, запоминающихся проектов в будущем!

свернуть

57-ой районный туристический слёт школьников Пуховичского района

18.05.2023

С 15 по 17 мая Дукорская средняя школа участвовала в 57-ом районном туристическом слёте школьников Пуховичского района, в котором приняла активное участие и в общем зачёте заняла почетное 3-е место! 

В активе команды имеются личные награды. В технике велосипедного туризма учащаяся 10 класса Страх Алина заняла 1 место, в технике водного туризма экипаж юношей, в котором находились учащийся 9 класса Загорцев Даниил и учащийся 10 класса Немогай Тихон, заслуженно заняли 1 место. 

Что касается командной работы, то в конкурсе представлений команд "Дукорские топотропы" забрали серебряные медали. Страх Алина, исполнив патриотическую песню, для своей команды взяла 3 место. В конкурсе туристической песни команда заняла достойное 2 место. Также был конкурс туристических газет, в котором наши топотропы, завоевали 3 место.

Несмотря на то, что туристический слёт длился всего 3 дня, дети испытали самые позитивные эмоции, получили заряд бодрости и уже ждут 58-й туристический слёт на районной базе "Талька"!

свернуть

Конкурс песен на иностранном языке "School vision - 2023"

29.04.2023

29 апреля в гимназии г. Марьина Горка состоялся конкурс песен на иностранном языке "School vision - 2023". В данном конкурсе приняла участие учащаяся 9 класса Адияманян Милена с песней на английском языке "Kings & Queens". По решению жюри, Милена заняла 4 место. Поздравляем юную вокалистку!

свернуть

5 Международный многожанровый конкурс-фестивать "Svitanak ART"

01.04.2023

1 апреля состоялся 5 Международный многожанровый конкурс-фестивать "Svitanak ART". В данном конкурсе принимала участие учащаяся 9 класса Адияманян Милена. Она спела сложную песню "Skyfall", которую исполняла Adele. 

В номинации 15-17 лет "Эстрадный вокал" Милена стала лауреатом І степени! Поздравляем нашу ученицу!

свернуть

Дипломом II степени за победу в районном этапе конкурса "За достижение высоких показателей в развитии образования" отмечена наша школа

17.03.2023

17 марта на итоговом совете управления по образованию, спорту и туризму заместителем начальника управления Рощиной Татьяной Викторовной проанализирована проведённая работа в 2022 году.

Дипломами отмечены учреждения образования - победители районного этапа конкурса "За достижение высоких показателей в развитии образования".

Наша школа заняла почётное 2 место благодаря слаженной работе педагогического коллектива по всем направлениям деятельности учреждения образования, начиная от сбора макулатуры, пластика и заканчивая качеством предоставления образовательных услуг.

Надеемся, что 2023 год окажется не менее продуктивным на победы и достижения!

свернуть

Второй областной отборочный тур IX республиканского фестиваля-конкурса песни ДОСААФ «Любовь к Отечеству храня...»

20.01.2023

20 января в Слуцке прошёл второй областной отборочный тур IX республиканского фестиваля-конкурса песни ДОСААФ «Любовь к Отечеству храня...». 

В мероприятии приняли участие учащиеся ГУО "Дукорская средняя школа" Страх Алина и Лозко Дарья. 

Мастерство участников оценивало компетентное жюри, в котором присутствовали

Емельянов Г.М., 

Баранец И.А.,

Ефремова Т.Ю.,

Гаранского А.А., 

Протасевич С.С.

Победители станут участниками 3-его, финального тура конкурса и смогут продемонстрировать свои творческие способности 26 января во Дворце культуры ветеранов в Минске.

Пожелаем удачи нашим ребятам!

свернуть

Онлайн-конкурс чытальнікаў “Пад Зоркай Венеры”, прысвечаны папулярызацыі творчасці Максіма Багдановіча

15.12.2022

Районный конкурс «Учитель года-2022/2023»

09.12.2022

В Пуховичском районе проходит районный конкурс «Учитель года-2022/2023». Участие в нем приняла и учитель английского языка нашей школы Зарецкая Оксана Андреевна. 

Первым испытанием для конкурсантов стало творческое представление, затем проведение фрагмента урока на сцене. И в заключение - демонстрация своей системы педагогической деятельности. 9декабря на сцене средней школы номер 4 г. Марьина Горка перед компетентным жюри выступили четыре участницы. В равной достойной борьбе за звание лучшего учителя трудно было определить победителя. Но конкурсные испытания пройдены, баллы выставлены и победители определены. Оксана Андреевна заняла второе место!

Мы все её от души поздравляем!

свернуть

Первый этап Республиканского конкурса профессионального мастерства педагогических работников "Учитель года Государственного учреждения образования "Дукорская средняя школа" - 2023"

14.11.2022

 

ЗАЦВЯРДЖАНА

Загад намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце

Дзяржаўнай установы адукацыі “Дукорская сярэдняя школа”

ад 14.11.2022 № 260

 

СКЛАД

арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенню конкурса прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў

  “Настаўнік года Дзяржаўнай ўстановы адукацыі

“Дукорская сярэдняя школа” –  2023”

 

Мазанік А.С.

намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце, старшыня

Палаш С.М.

намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце, намеснік старшыні

Крукоўская Н.К.

старшыня прафсаюзнага камітэта пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі

Гацман С.М.

настаўнік рускай мовы і літаратуры вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, сакратар

Шуцько Т.В.

настаўнік фізікі вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі

 

 

ЗАЦВЯРДЖАНА

Загад намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце Дзяржаўнай установы адукацыі “Дукорская сярэдняя школа”

ад 14.11.2022 № 260

 

Парадак правядзення

конкурса прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў

 “Настаўнік года Дзяржаўнай ўстановы адукацыі

“Дукорская сярэдняя школа” –  2023”

 

  1. Агульныя палажэнні

1.1. Конкурс прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў "Настаўнік года - 2023" (далей - конкурс) праводзіцца ў адпаведнасці з палажэннем аб арганізацыі і правядзенні рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў "Настаўнік года Рэспублікі Беларусь", зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 02.04.2018 № 243.

1.2. Конкурс праводзіцца з мэтай выяўлення, абагульнення, распаўсюджвання вопыту работы лепшых педагагічных работнікаў установы адукацыі і накіраваны на:

павышэнне якасці адукацыі;

развіццё творчых ініцыятыў педагагічных работнікаў

па рэалізацыі зместу адукацыйных праграм асноўнай і спецыяльнай адукацыі;

рост прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў;

падтрымку эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці ў сферы адукацыі;

павышэнне ўзроўню метадычнай работы з педагагічнымі работнікамі;

стварэнне ўмоў для выяўлення і распаўсюджвання эфектыўнага педагагічнага вопыту;

стварэнне ўмоў для прафесійнай і асобаснай самарэалізацыі педагагічных работнікаў;

выяўленне таленавітых, творча працуючых педагагічных работнікаў;

павышэнне прэстыжу педагагічнай працы і публічнае прызнанне ўкладу педагагічных работнікаў у развіццё сістэмы адукацыі;

прыцягненне ўвагі грамадскасці да тэндэнцый развіцця перадавой педагагічнай практыкі.

1.3. Арганізатарамі конкурса з'яўляюцца кіраўніцтва Дзяржаўнай ўстановы адукацыі “Дукорская сярэдняя школа”, пярвічная прафсаюзная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.

1.4. Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:

"Фізіка, астраномія, матэматыка, інфарматыка";

"Замежная мова";

"Руская мова і літаратура, беларуская мова і літаратура";

"Пачатковыя класы";

"Музыка, выяўленчае мастацтва, мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура), працоўнае навучанне, чарчэнне, фізічная культура і здароўе, дапрызыўная падрыхтоўка";

"Гісторыя, грамадазнаўства, геаграфія";

"Хімія, біялогія";

"Выхавальнік дашкольнай адукацыі".

1.5. Конкурс праводзіцца ў адзін тур ў кожнай намінацыі:

1.6. Для падрыхтоўкі і правядзення конкурсу ствараецца аргкамітэт, які ўзначальвае старшыня.

1.7. Аргкамітэт конкурсу:

ажыццяўляе непасрэднае кіраўніцтва падрыхтоўкай і правядзеннем конкурсу;

фарміруе і зацвярджае склад журы ў рамках кожнай намінацыі;

вызначае тэрміны падачы заявак і неабходных матэрыялаў для ўдзелу кандыдатаў у конкурсе;

прымае заяўкі і неабходныя матэрыялы для ўдзелу кандыдатаў у конкурсе;

вызначае колькасць і віды конкурсных мерапрыемстваў, форму правядзення кожнага з іх;

распрацоўвае і зацвярджае праграму конкурсу;

узнагароджвае пераможцаў і лаўрэатаў конкурсу;

забяспечвае асвятленне ў СМІ ходу падрыхтоўкі, правядзення і вынікаў конкурса;

аналізуе і абагульняе вынікі конкурсу, інфармуе аб выніках аргкамітэт раённага этапа конкурсу;

накіроўвае заяўку для ўдзелу пераможцаў конкурса ў раённым этапе конкурсу;

садзейнічае папулярызацыі педагагічнага вопыту ўсіх удзельнікаў конкурсу.

1.8. Рашэнні аргкамітэта прымаюцца на пасяджэннях і афармляюцца пратаколамі. Аргкамітэт правамоцны прымаць рашэнне, калі на пасяджэнні прысутнічаюць не менш як дзве трэці яго складу. Рашэнне аргкамітэта лічыцца прынятым, калі за яго прагаласавала больш за палову членаў аргкамітэта, якія прысутнічаюць на пасяджэнні.

1.9. Склады журы конкурсу ў рамках кожнай намінацыі фарміруюцца з педагагічных работнікаў, якія маюць кваліфікацыйныя катэгорыі, якія адпавядаюць кваліфікацыйным катэгорыям удзельнікаў конкурсу. Журы ўзначальвае старшыня. У склад журы ўваходзіць адказны сакратар.

1.10. Журы конкурсу:

ацэньвае конкурсныя мерапрыемствы ў адпаведнасці з устаноўленымі крытэрыямі;

устанаўлівае рэгламент конкурсных мерапрыемстваў;

інфармуе ўдзельнікаў аб выніках правядзення ўсіх конкурсных мерапрыемстваў;

разглядае звароты ўдзельнікаў па пытаннях, якія ўзніклі ў іх па выніках ацэньвання конкурсных мерапрыемстваў, на наступны дзень пасля завяршэння конкурсу;

вызначае пераможцаў і лаўрэатаў конкурсу;

афармляе выніковую дакументацыю і перадае яе ў аргкамітэт конкурсу.

1.11. Рашэнні журы прымаюцца на пасяджэннях шляхам галасавання і афармляюцца пратаколамі. Журы правамоцна прымаць рашэнне, калі на пасяджэнні прысутнічае не менш як дзве трэці яго складу. Рашэнне журы лічыцца прынятым, калі за яго прагаласавала больш за палову прысутных на пасяджэнні членаў журы.

1.12. Аргкамітэт конкурсу падае заяўку ў аргкамітэт другога этапу для ўдзелу ў вызначанай намінацыі да 1 снежня 2022 года.

 

  1. Парадак правядзення конкурсу

2.1. У першым туры конкурсу бяруць удзел педагогі Дзяржаўнай ўстановы адукацыі “Дукорская сярэдняя школа”.

2.2. Для ўдзелу кандыдатаў у першым туры конкурса неабходна да 20 лістапада 2022 года ў аргкамітэт падаюцца заяўкі з апісаннем вопыту работы кандыдата.

2.3. У кожнай намінацыі праводзяцца:

адкрыты урок(заняткі) у класе(групе) установы адукацыі, у якім удзельнік конкурсу ажыццяўляе навучанне па адпаведнаму вучэбнаму прадмету(адукацыйнай галіне), па асобаснаму графіку;

публічнае прадстаўленне сістэмы ўласнай педагагічнай дзейнасці.

2.4. Крытэрыямі ацэнкі конкурсных мерапрыемстваў з'яўляюцца:

адпаведнасць досведу ўласнай педагагічнай дзейнасці сучасным тэндэнцыям развіцця адукацыі;

уменне папулярызаваць досвед уласнай педагагічнай дзейнасці;

адпаведнасць зместу конкурснага мерапрыемства заяўленай тэме;

глыбіня ведаў у галіне выкладаемага навучальнага прадмета (адукацыйнай вобласці);

валоданне сучаснай методыкай выкладання вучэбнага прадмета;

валоданне сучаснымі сродкамі навучання і выхавання;

валоданне ведамі ў галіне педагогікі, псіхалогіі;

стварэнне і падтрыманне высокага ўзроўню пазнавальнай цікавасці і самастойнай актыўнасці навучэнцаў (выхаванцаў).

2.5. Рашэннем журы па найбольшай суме балаў вызначаюцца адзін пераможца - настаўнік года Дзяржаўнай установы адукацыі “Дукорская сярэдняя школа” – і два лаўрэаты.

2.6. Пераможца конкурсу з'яўляецца ўдзельнікам другога (раённага) этапа Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў "Настаўнік года Рэспублікі Беларусь".

 

  1. Патрабаванні да ўдзельнікаў конкурсу

3.1. Удзельнікамі конкурсу з'яўляюцца педагагічныя работнікі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай адукацыі (далей - педагагічныя работнікі), Дзяржаўнай установы адукацыі “Дукорская сярэдняя школа”.

3.2. Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца педагагічныя работнікі незалежна ад кваліфікацыйнай катэгорыі, стажу работы і ўдзелу ў конкурсах, якія праводзіліся раней.

3.3. Удзельнікі конкурсу маюць права на:

своечасовую і поўную інфармацыю аб конкурсных мерапрыемствах і крытэрыях іх ацэнкі;

тэхнічнае забеспячэнне ўдзелу ў конкурсе;

метадычную дапамогу;

аб'ектыўную ацэнку прафесійнай кампетэнтнасці;

зварот у журы конкурсу па пытаннях ацэньвання конкурсных мерапрыемстваў;

унясенне прапаноў па павышэнні эфектыўнасці работы журы і аргкамітэта пасля завяршэння конкурсу.

3.4. Удзельнікі конкурсу абавязаны:

выконваць патрабаванні Палажэння аб арганізацыі і правядзенні рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў "Настаўнік года Рэспублікі Беларусь", зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 02.04.2018 № 243, патрабаванні гэтага парадку;

захоўваць прававыя, маральныя і этычныя нормы;

паважаць гонар і годнасць іншых удзельнікаў конкурсу;

выконваць рэгламент, устаноўлены журы конкурсу;

папулярызаваць свой досвед працы.

3.5. Апісанне сістэмы ўласнай педагагічнай дзейнасці прадастаўляецца ў аб'ёме 10-12 старонак асноўнай часткі і да 10 старонак дадатку. Палі старонак: верхняе і ніжняе - 20 мм, левае - 30 мм, правае - 10 мм; шрыфт - Times New Roman, памер кегля - 14, міжрадковы інтэрвал - паўтарачны, выраўноўванне тэксту -

па шырыні. Тэкст друкуецца без скарачэнняў, акрамя агульнапрынятых абрэвіятур. Спасылкі на літаратуру афармляюцца ў квадратных дужках у канцы сказа. Афармленне літаратуры – згодна з Інструкцыяй па афармленні дысертацыі, аўтарэферата і публікацый па тэме дысертацыі, зацверджанай пастановай Прэзідыума Дзяржаўнага вышэйшага атэстацыйнага камітэта Рэспублікі Беларусь ад 24.12.1997 № 178 (у рэдакцыі пастановы ВАК РБ ад 28.02.2014 № 3) https://vak.gov.by/On-Approval-of-Instruction.

Першая старонка - тытульны ліст. Асноўны тэкст пачынаецца

з другой старонкі. Устаўка нумароў старонак - унізе справа. Тытульны ліст не нумаруецца. У тэксце могуць вылучацца раздзелы.

3.6. Матэрыялы, прадстаўленыя на конкурс, не вяртаюцца.

 

ЗАЦВЯРДЖАНА

Загад намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце

Дзяржаўнай установы адукацыі “Дукорская сярэдняя школа”

ад 14.11.2022 № 260

 

План мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні

конкурса прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў

 “Настаўнік года Дзяржаўнай ўстановы адукацыі

“Дукорская сярэдняя школа” –  2023”

 

Змест работы

Срок выканання

Адказныя

1.      

Агульнае кіраўніцтва падрыхтоўкай

і правядзеннем конкурсу

Да 01.12.2022

Мазанік А.С.

 

2.      

Фарміраванне складу журы конкурсу

18.11.2022

Мазанік А.С.

3.      

Інфармаванне педагогаў аб тэрмінах правядзення конкурсу

17.11.2022

Члены арганізацыйнага камітэта

4.      

Кансультацыі для педагогаў па падрыхтоўцы да конкурсу

17.11.2022-24.11.2022

Члены арганізацыйнага камітэта

5.      

Правядзенне конкурсу

24.11.2022

Члены арганізацыйнага камітэта

6.      

Выніковае пасяджэнне аргкамітэта першага этапу конкурсу “Настаўнік года – 2023”

26.11.2022

Члены арганізацыйнага камітэта

7.      

Падрыхтоўка загада па выніках конкурсу (па намінацыях)

Да 24.11.2022

Мазанік А.С.

8.      

Падрыхтоўка і прадстаўленне ў упраўленне па адукацыі, спорту і турызму Пухавіцкага раённага выканаўчага камітэта неабходных матэрыялаў для ўдзелу ў другім этапе Рэспубліканскага конкурсу "Настаўнік года -2023"

Да 01.12.2022

Мазанік А.С.

свернуть

Поздравляем Богданович Карину с дипломом IІI степени 

24.10.2022

Богданович Карина, учащаяся  X класса нашего учреждения образования, стала обладательницей диплома IІI степени районного этапа республиканской олимпиады по финансовой грамотности. Учитель – Гурьянова М.В.

свернуть

Достижения прошлых лет

24.10.2022

20 апреля 2019 года на базе ГУО "Марьиногорская гимназия" прошел районный конкурс работ исследовательского характера (конференция), в котором приняли участие учащиеся нашей школы.

Секция "Белорусский язык и литература": Хвостова Екатерина и Хвостова Виктория, ученицы 6 класса с исследованием "Супастаўляльны аналіз фразеалагізмаў беларускай і рускай мовы з саматычным кампанентам “часткі цела" - Диплом III степени

Секция "Человек и современное общество (обществоведение)": Сиротко Диана, ученица 10 класса с исследовательской работой "Смертная казнь: "за" и "против" - Диплом II степени

Секция "География": Высевко Анна, ученица 8 класса и Рагозик Елизавета, ученица 10 класса с исследованием "Чему учат деньги?" - Диплом III степени

30 ноября 2019 года Лозко Дарья, ученица 6 класса, заняла второе место в районном творческом конкурсе юных читателей "Читаем Колоса". Она выступила со стихотворением “У родных мясцінах”. 

30 ноября 2019 года Высевко Анна, ученица 9 класса, награждена Дипломом лауреата I степени в I Открытом многожанровом фестивале-конкурсе творчества «SVITANAKART» в номинации «Художественное слово». Она выступала со стихотворением Елены Пономаренко «Леночка». 

21 декабря 2019 года в открытом фестивале "Я - исследователь" наши третьеклассники - Дроздович Илья и Зык Макар получили Диплом 3 степени. Ребята вместе со своим научным руководителем Сиротко Инессой Эдуардовной представили результаты коллективного исследования "Внимание: чипсы!" в номинации «Естествознание (неживая природа)».

15 февраля 2020 года в отборочном туре Республиканского фестиваля-конкурса песни ДОСААФ "Любовь к Отечеству храня" в номинации «Песни военной и героико-патриотической тематики «Этих дней не смолкнет слава» II место заняла Адияманян Милена. Она исполнила песню «К табе, Беларусь».

27 февраля 2021 года на фестивале-конкурсе пионерского творчества «Яркие идеи – яркая жизнь» в номинации «Пионер#Music» пионерская дружина с песней "Вместе весело шагать"  заняли второе место. 

13 мая 2021 года Лозка Дарья, ученица 7 класса получила диплом  l степени районного этапа конкурса “Жывая класіка” за выступление со стихом Владимира Бурого "Лясная казка”.

28 февраля 2022 года Лозка Дарья, ученица 8 класса стала лауреатом lll научно-практической конференции "Беларусь, ты збудавана з беларускіх слоў!" среди учащихся г. Минск и Минской области. Организатором данного мероприятия выступил Государственный музей истории белорусской литературы. Поздравляем Дарью, которая заслуженно заняла ll место в секции "Краеведение", тема работы "Театр одного учителя".

16 апреля 2022 года в стенах Марьиногорской гимназии прошёл конкурс песен на иностранном языке "Schoolvision-2022" для учащихся 6-11 классов. Нашу школу представили Лозко Дарья и Адияманян Милена с песней "Talking to the Moon". Конкуренция была очень высокая, но несмотря на это, девочки получили 42 балла из 45 возможных и заняли 4 место. 

14 мая 2022 года в ГУДО "Центр творчества детей и молодёжи "Свитанок" прошёл конкурс "Свитанок АРТ", в котором приняли участие наши восьмиклассницы.  Линич Юлия исполнила этюд ре минор на фортепиано,  Адияманян Милена и Лозко Дарья выступали в категории "Эстрадный вокал 12-14 лет". Поздравляем Юлию с Дипломом I степени, а дуэт Милены и Дарьи с Дипломом лауреатов II степени. 

 

свернуть