Вручение подарочных изданий

28.11.2018

Вучням 9 класа падчас правядзення дзелавой гульні “Правы і абавязкі”, якая была прыўрочана да Сусветнага дня дзіцяці, былі ўручаны падарачныя выданні “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”. Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Палаш С.М. падкрэсліла, што для падлеткаў зараз галоўнай задачай з’яўляецца добрасумленныя адносіны да вучобы, бо наперадзе – выпускныя экзамены за курс базавай школы. Важна памятаць і пра адказныя паводзіны як у школе так і ў паўсядзённым жыцці. Святлана Мікалаеўна пажадала вучням поспехаў у ажыццяўленні іх намераў у будучым.