Віншуем ЛОЗКА ДАР’Ю з дыпломам 1 ступені раённага этапу конкурсу “Жывая класіка”

13.05.2021

Шчыра віншуем ЛОЗКА ДАР’Ю, вучаніцу 7 класа, якая атрымала дыплом 1 ступені раённага этапу конкурсу “Жывая класіка”. На суд членаў журы быў прадстаўлены верш Уладзіміра Бурага “Лясная казка”.

Падрыхтавала выступленне дзяўчынкі настаўніца беларускай мовы і літаратуры Наталля Канстанцінаўна Крукоўская. Відэаролік дапамагла аформіць Любоў Сяргееўна Мотуз. Сумесная работа дала выдатны вынік. Усяму творчаму калектыву вялікі дзякуй! І новых дасягненняў!

Верш "Лясная казка", аўтар Уладзімір Буры. Чытае Лозка Дар'я, вучаніца 7 класа, удзельніца раённага этапу рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”, прысвечанага Году народнага адзінства (настаўнік беларускай мовы і літаратуры Крукоўская Н.К.)