Тыдзень роднай мовы “Як дарага ты мне, мая родная мова”

27.09.2022

На пацягу тыдня з 19 па 23 верасня працавала зменная выстава “Як дарага ты мне, родная мова!”, якая пазнаёміла вучняў з цікавымі і займальнымі фактамі, звязанымі з родным словам. У панядзелак адбыўся анлайн-чэлендж “Льецца мова”, які паказаў, што нашы вучні з задавальненнем чытаюць творы майстроў беларускага слова. У аўторак была праведзена акцыя “Маё любімае беларускае слова”. Пад час акцыі вучні, настаўнікі і бацькі на кляновых лісточках запісвалі беларускія словы, якія ім найбольш да спадобы. У сераду прайшло мерапрыемства "Беларуская скарбонка". Вучні падарожнічалі па краіне Фальклорыя на цягніку. Станцыі былі самыя розныя: “Казкіна”, “Прыбавуткіна”, “Загадкіна”. Канцавая станцыя - “Творчае”, дзе вучні складалі прымаўкі, загадкі, гумарыстычныя вершы. З вуснаў зяцей гучала родная мова. Жарты, заклічкі, забаўлянкі, інсцэніроўкі па прыказках і прымаўках, эпізоды з казак беларускіх народных і літаратурных. У чацвер была арганізавана гульня-падарожжа “Ці ведаеш ты сваю мову?”, а ў пятніцу гутарка “Мая родная мова - мой гонар” і музычны марафон “Мова родная – мова лагодная”. Пад час мерапрыемстваў вучні даведаліся многае аб сваёй мове.  Напрыклад, пра тое, што мова выкарыстоўваецца, у асноўным, у Рэспубліцы Беларусь, дзе з'яўляецца дзяржаўнай. Аб тым, што Беларуская мова мае адразу тры алфавіту — гэта кірыліца, лацінка і арабская вязь. Таксама даведаліся аб адной з адметных асаблівасцяў беларускай мовы - літары Ўў (у кароткае або «нескладовае»), больш таго — гэтая літара стала своеасаблівым сімвалам мовы, і ёй нават усталявалі помнік у Полацку. І аб многім іншым. Завяршыўся тыдзень у суботу гульнямі “Аматары роднай мовы” і КВЗ “У коле сям’і”. Усе мерапрыемствы тыдня роднай мовы праведзены на дастаткова высокім узроўні. Настаўнікі з усёй адказнасцю падышлі да арганізацыі адпаведных мерапрыемстваў, таму тыдзень прайшоў вельмі цікава і пазнавальна не толькі для вучняў, але і для настаўнікаў.