Казачныя героі расказалі вучням 2 класа як берагчы энергарэсурсы

11.11.2022

Беражлівасць – маральная якасць, якая характарызуе клапатлівае стаўленне людзей да матэрыяльных выгод. У школьным узросце інтэнсіўна развіваюцца маральныя пачуцці ў дзяцей, засвойваюцца нормы і правілы паводзінаў, фарміруюцца рысы характару і маральныя навыкі, пачынаюць складвацца ўзаемаадносіны з асяроддзем. У іх фарміруецца павага да энэргарэсурсаў. Дзіця як мага раней павінна засвоіць думку: усё, што неабходна для жыцця, трэба эканомiць i берагчы. Выхаванне беражлівасці трэба пачынаць з першых крокаў жыцця.              

Таму сёння да дзяцей 2 класа ў госцi прыходзiлi Лiса Экономка i Кот Беражлiвец. Казачныя героi дапамаглi малодшым школьнiкам зразумець, што кожнаму па сiле стаць эканомным чалавекам.