Міжнародны дзень роднай мовы адсвяткавалі ў школе

21.02.2023

Традыцыйна 21 лютага ва ўсім свеце адзначаюць Міжнародны дзень роднай мовы. Вучні і настаўнікі нашай школы паспрабавалі хоць у гэты дзень даць рускай мове разгрузку, а пастараліся размаўляць па-беларуску. Як прыемна гучалі з вуснаў прыгожыя родныя словы, беларускія песні. Гульні, віктарыны сабралі ў фае школы каля мульціборда вялікую колькасць удзельнікаў. У выніку актыўнай дзейнасці, вучні зрабілі для сябе выснову: наша мова, нягледзячы на ўсе перашкоды, вытрымала выпрабаванні і цяпер займае сваё пачэснае месца сярод іншых моў свету.