Неделя начальных классов

06.03.2023

6 сакавіка ў рамках Тыдня пачатковых класаў для навучэнцаў 1 класа была праведзена літаратурная гадзіна “Праз казку мову родную пазнай”. У ходзе мерапрыемства ў форме гульні ўдзельнікі пазнаёміліся з жанрамі і відамі беларускіх казак, адказвалі на пытанні літаратурнай віктарыны «Адгадайка». 

Прыгадваючы назвы беларускіх казак, дзеці угадвалі казачных герояў і разгадвалі загадкі. Далей дзецям прапанавалі казачную віктарыну «Знаўца казак», дзе ўспомнілі загадкі пра ўсё, што сустракаецца ў творах. У заключэнні вучні размеркавалі герояў казак на "добрых" і "злых".

А для навучэнцаў 3 класа было праведзена мерапрыемства Вусны часопіс "Займальна аб прыказках і прымаўках"

У ходзе мерапрыемства вучні знаёміліся з прыказкамі і прымаўкамі, раскрывалі іх сэнс, вучыліся выкарыстоўваць іх ў сваім маўленні.

Замацоўвалі веды з дапамогай цікавых заданняў. Напрыклад, дзецям прапаноўвалася з слоў скласці прыказкі і прымаўкі. Далей , працягнуць прыказку. Таксама замацавалі веды з дапамогай віктарыны. З кожным выкананым заданнем, вучні адкрывалі новыя словы, пасля чаго, склалі з гэтых слоў прыказку.