Занятак "Беларускія народныя рамёствы" прайшоў у дзіцячым садзе

12.05.2023

Беларусь здаўна славілася народнымі рамеснікамі - ганчарамі, ткачамі, кавалямі і іншымі. 12 мая у дзіцячым садзе таксама прайшоў занятак на тэму "Беларускія народныя рамёствы". Задачай выхавацеля было развіваць цікавасць да нацыянальнай культуры; удакладняць уяўленні пра вядомыя беларускія народныя рамёствы.

У школьным музеі дзеці пазнаёміліся з ганчарнымі вырабамі (міскі, кубкі, гарлачык, гліняныя цацкі). Пабачылі якія вырабы ткалі з лёну: паясы, ручнікі, сурвэткі, абрусы.

Дзеці пагулялі ў беларускую гульню "Лянок", "Назаві прадметы". Упрыгожвалі ручнікі беларускім узорам. Дзеці былі вельмі задаволены наведваннем музея.